2000 адрамантаваных самалётаў ААТ "558 АРЗ"!

У кастрычніку 2019 адбылася перадача заказчыку самалёта Су-27УБК, які прайшоў капітальны рамонт на ААТ "558 АРЗ". Гэты самалёт стаў 2000-ым па ліку самалётам*, адрамантаваным нашымі спецыялістамі.

Капітальны рамонт самалётаў Су-27/Су-30 асвоены нашым прадпрыемствам у 2003 годзе. Да цяперашняга часу калектывам ААТ "558 АРЗ" адноўлена і мадэрнізавана больш за 40 самалётаў сямейства Су-27/Су-30. Выкананне мадэрнізацыі самалётаў дазваляе стварыць мультыфункцыянальны авіяцыйны комплекс, здольны знішчаць паветраныя і наземныя цэлі шырокім асартыментам авіяцыйных сродкаў паражэння. Абноўленая авіёніка дазваляе самалёту ўжываць ракеты класа "паветра-паветра” РВВ-АЕ і розныя авіяцыйныя сродкі знішчэння (уключаючы карэкціруемые) класа “паветра-паверхня”. Сярод іх – ракета Х-31А, прызначаная для знішчэння надводных цэляў, Х-31П – супрацьрадыёлакацыйная ракета, ракеты з лазерным навядзеннем – Х-25МЛ і Х-29Л, а таксама ракеты з тэлевізійнай галоўкай саманавядзення – Х-29Т.

ААТ «558 АРЗ» таксама выконвае капітальны рамонт і мадэрнізацыю самалётаў МіГ-29, Су-25, Су-22, верталётаў Мі-8 (Мі-17, Мі-171), Мі-24 (Мі-35).

* Адлік колькасці адрамантаванай авіятэхнікі вядзецца з 1981 года, калі ААТ "558 АРЗ" быў профільным прадпрыемствам СССР па рамонце самалётаў Су-17/Су-22.