43 гады з дня першага палета прататыпа лёгкага франтавога знішчальніка МіГ-29

6 кастрычніка 1977 г. старэйшы лётчык-выпрабавальнік ВКБ ім. А.І. Мікаяна А.У. Фядотаў упершыню падняў у паветра першы прататып «9-01» лёгкага перспектыўнага франтавога знішчальніка 4-га пакалення. Гэта быў прататып сусветна вядомага сёння самалёта МіГ-29 (“Fulcrum” па класіфікацыі НАТО). Ён стаў першым у свеце ў свеце знішчальнікам, які спалучаў недасягальную эфектыўнасць у манеўраным паветраным баі са здольнасцю атакаваць суперніка ракетамі сярэдняга радыюса дзейнасці і бліжняга бою.

Першыя серыйныя знішчальнікі МіГ-29 выйшлі з цэхоў Маскоўскага машынабудаўнічага завода “Знамя Працы” у 1982г. яшчэ да сканчэння праграмы лётных выпрабаванняў. У чэрвені 1987г. знішчальнік МіГ-29 прынялі на ўзбраенне. З 1986 года самалёт актыўна пастаўляецца на экспарт у мноства краін свету. На сёння выраблена больш за 1700 самалётаў МіГ-29 розных мадэфікацый.

Закладзеныя падчас праектавання самалёта ўнікальныя характэрыстыкі і высокі мадэрнізацыйны патэнцыял дазваляюць самалёту МіГ-29 працяглы час с пачатку выпуску заставацца на ўзбраенні многіх краін свету

JААТ «558 Авіацыйны рамонтны завод» мае вялікі досвет рамонту, мадэрнізацыі і комплекснай лагістычнай падтрымкі самалётаў тыпу МіГ-29. За перыяд з 1994г. па цяперашні час на прадпрыемстве выкананы капітальна-аднаўленчы рамонт больш чым 160 самалётаў дадзенага тыпу.

На сёняшні дзень ААТ “558 АРЗ” серыйна выконвае другі і трэці капітальны рамонт самалётаў тыпу МіГ-29 пры канструктарска-тэхналагічнай падтрымцы распрацоўшчыка самалёта (АТ “РСК “МіГ”) з выкананнем усіх бюлетэняў прамысловасці і тэхнічных заданняў, неабходных для падоўжання прызначаных рэсурсных паказчыкаў.

Пры выкананні капітальнага рамонту магчыма выкананне глыбокай мадэрнізацыі самалёта МіГ-29 з мэтай стварэння многафункцыянальнага авіяцыйнага комплекса для вядзення баявых дзеянняў па паветраных і наземных (надводных) цэлях суперніка з выкарыстаннем авіяцыйных сродкаў паражэння класаў “паветра-паветра” і “паветра-паверхня”.

У сакавіку 2005 года на мадэрнізаваным самалёце МіГ-29БМ былі дасягнуты 15 сусветных рэкорда.