Абвяржэнне

23 чэрвеня 2020г. на сайце недзяржаўнага федэральнага агенцтва Regnum, якое распаўсюджвае навіны Расейскай Федэрацыі і бліжэйшага замежжа, была апублікавана інфармацыя, якая не адпавядае рэчаіснасці і знеслаўляе дзелавую рэпутацыю ААТ “558 АРЗ” (https://regnum.ru/news/polit/2990012.html)

У артыкуле сцвярджаецца, што “558 авіяцыйны рамонтны завод у Баранавічах на працягу апошніх гадоў выконвае шматлікія замовы на рамонт узораў савецкай ваеннай тэхнікі – у тым ліку ўкраінскай, пашкоджанай падчас карнай аперацыі на Данбасе”.

Паводле гэтага, кіраўніцтва ААТ “558 АРЗ” паведамляе, што прыведзеная ў артыкуле інфармацыя пра рамонт авіяцыйнай тэхнікі Ўкраіны не адпавядае рэчаіснасці. ААТ “558 АРЗ” не выконвала і не выконвае рамонт авіяцыйнай тэхнікі Ўкраіны.