Да 125-годдзя з дня нараджэння П.В. Cухога

22 ліпеня спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння выдатнага савецкага авіяканструктара, аднаго з заснавальнікаў айчыннай школы рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі Паўла Восіпавіча Сухога. Напярэдадні гэтай знамянальнай падзеі прадстаўнікі ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» наведалі малую радзіму легендарнага авіяканструктара - горад Глыбокае - раённы цэнтр Віцебскай вобласці Беларусі. На радзіме знакамітага савецкага авіяканструктара, як даніна памяці легендарнаму земляку, ўстаноўлены тры крылатыя помнікі. На родине знаменитого советского авиаконструктора как дань памяти легендарному земляку установлено три крылатых памятника.

Пры ўездзе ў Глыбокае з боку Докшыц гасцей сустракае размешчаны на пастаменце з надпісам «Авіяканструктару Паўлу Сухому» знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-17М з бартавым нумарам 101. Гэта падарунак гораду ад калектыву Баранавіцкага авіяцыйнага рамонтнага завода да 101-годдзя з дня нараджэння Паўла Сухога. Помнік быў усталяваны ў чэрвені 1996 года і для многіх стаў сімвалам горада.

Самалёт Су-27 знаходзіцца ў Парку Перамогі, а Су-24М - на ўзвышшы каля возера Кагальнае, побач з сярэдняй школай №1, якая носіць імя знакамітага земляка.

У цэнтры горада ёсць спецыяльная алея з бронзавымі бюстамі дзевяці выдатных ураджэнцаў Глыбоччыны. Да бюсту авіяканструктара П.В. Сухога завадчане ўсклалі кветкі.

Прадстаўнікі ААТ «558 АРЗ» таксама наведалі музей авіяканструктара П.В. Сухога ў СШ №1, у якім знаходзіцца звыш 300 экспанатаў. У тым ліку асабістыя рэчы авіяканструктара: аўтабіяграфія, напісаная яго рукой, дзённікі, лісты, акуляры і многае іншае. Сухі быў першым авіяканструктарам, які працаваў над стварэннем сістэмы бяспекі лётчыкаў. У экспазіцыі музея ёсць катапультнае крэсла і фрагмент абсталявання кабіны знішчальніка Су-17 - падарунак Баранавіцкага авіяцыйнага рамонтнага завода. Як распавяла кіраўнік музея, настаўнік гісторыі Наталля Рабіза: «Гэта адны з самых папулярных у турыстаў экспанатаў».

За сваё творчае жыццё Павел Сухі стварыў больш за 50 мадэляў самалётаў, многія з якіх па сваіх характарыстыках вырабілі ў авіябудаванні сапраўдную рэвалюцыю. На самалётах маркі «Су» ўстаноўлены дзясяткі сусветных рэкордаў. Знішчальнікі, бамбардзіроўшчыкі, штурмавікі Сухога знаходзяцца на ўзбраенні ў многіх краінах свету.



[gallery ID=8]