Міністэрству абароны Рэспублікі Сербія пераданы 4 самалёта МіГ-29

25 лютага 2019г. на базе ААТ “558 АРЗ” адбылася святочная цырымонія, прысвечаная перадачы Міністэрству абароны Рэспублікі Сербія 4-х самалётаў МіГ-29 ад Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
У цырымоніі прынялі ўдзел Міністр абароны Рэспублікі Сербія Александр Вулін, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Велька Кавачэвіч, першы намеснік начальніка ўзбраення Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь генерал-майор Андрэй Федзін, Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка.
Перад заступленнем на службу ВПС Сербіі самалёты МіГ-29 пройдуць капітальны рамонт і дапрацоўку на базе ААТ “558 АРЗ”

Капітальны рамонт самалётаў МіГ-29 (УБ) засвоены на ААТ “558 АРЗ” у 1993г. На сенняшні дзень прадпрыемства серыйна выконвае другі і трэці капітальныя рамонты самалётаў МіГ-29 (УБ), у тым ліку з канструктарска-тэхналагічнай падтрымкай распрацоўшчыка самалёта. З моманту засваення рамонта калектывам прадпрыемства паспяхова выкананы капітальны рамонт больш за 150 самалётаў тыпу МіГ-29.