Запрашаем наведаць стэнд ААТ "558 АРЗ" на выставе AeroIndia 2021!

ААТ "558 АРЗ" прыме ўдзел у 13-ай Міжнароднай авіяцыйнай выставе Aero India 2021, якая пройдзе з 03 па 05 лютага на ваенна-паветранай базе Йелаханка ў Бангалоры. У цяперашні час Aero India набыла статус адной з вядучых выстаў авіяцыйна-касмічнай тэматыкі.

На стэндзе ААТ «558 АРЗ» Вы зможаце атрымаць дэталёвую інфармацыю аб дзейнасці прадпрыемства ў вобласці рамонту, мадэрнізацыі і сэрвіснага абслугоўвання авіяцыйнай тэхнікі, задаць пытанні спецыялістам, а таксама атрымаць інфармацыю па дадатковых паслугах.