Мадэрнізацыя верталёта Мі-8 (Мі-17, Мі-171) выконваецца з мэтай павышэння баявых і эксплуатацыйных магчымасцяў верталёта.
Асноўныя напрамкі дапрацоўкі верталёта Мі-8 (Мі-17, Мі-171):
- устаноўка гірастабілізаванай аглядна-пошукавай сістэмы;
- устаноўка комплексу навігацыі і электроннай індыкацыі;
- устаноўка комплексу абсталявання начнога бачання;
- устаноўка бартавога комплексу сродкаў сувязі;
- устаноўка новых сістэм кантролю, рэгістрацыі і апрацоўкі палётнай інфармацыі;
- устаноўка апаратуры радыётэхнічнай абароны «Сатэліт».