Міністр абароны Рэспублікі Сербія наведаў ААТ "558 АРЗ"

З 19 па 21 лютага ў Беларусi з афіцыйным візітам знаходзіцца дэлегацыя Ўзброеных Сіл Сербіі на чале з Міністрам абароны Рэспублікі Сербія Аляксандрам Вуліным.

У рамках візіту 21 лютага сербская ваенная дэлегацыя наведала ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод», дзе адбылася сустрэча першага намесніка Старшыні Дзяржкамваенпрама Ігара Дземідзенка з Міністрам абароны Рэспублікі Сербія Аляксандрам Вуліным.

Бакі абмеркавалі існуючыя і перспектыўныя напрамкі ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Госці таксама азнаёміліся з магчымасцямі прадпрыемства па мадэрнізацыі і рамонту авіяцыйнай тэхнікі, стварэнні новых узораў прадукцыі ваеннага прызначэння, у тым ліку з ходам рамонту і мадэрнізацыі сербскіх самалётаў МіГ-29.


Па матэрыялах афіцыйнага сайта Дзяржкамваенпрама РБ (vpk.gov.by)