У ВПС і войскі СПА Рэспублікі Беларусь датэрмінова перададзена 4 адрамантаваныя самалёты Су-25

21 красавіка 2020 года на аэрадроме Баранавічы адбылася перадача ў Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь 4-га самалёта Су-25, адрамантаванага на ААТ «558 АРЗ».

Такім чынам, ААТ "558 АРЗ" завяршыла выкананне кантракту па чарговым капітальным рамонце 4-х самалётаў Су-25 ВПС і войскаў СПА РБ, пры гэтым калектыў ААТ "558 АРЗ" выканаў рамонт самалётаў раней тэрмінаў, запланаваных кантрактам.

ААТ “558 АРЗ” серыйна выконвае капітальны рамонт і мадэрнізацыю самалётаў тыпу Су-25 (УБ) з 1994 года. Да цяперашняга часу калектыў ААТ “558 АРЗ” выканаў рамонт больш за 100 адзінак самалётаў дадзенага тыпу, 8 самалётаў прайшлі глыбокую мадэрнізацыю.