Ваенныя аташэ замежных дыпламатычных місій наведалі ААТ «558 АРЗ»

Ваенныя аташэ замежных дыпламатычных місій, акрэдытаваныя ў Беларусі, наведалі ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод».

Гэты візіт праходзіў у адпаведнасці з гадавой праграмай наведванняў ваеннымі дыпламатамі частак і злучэнняў беларускай арміі, а таксама прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу, якую ажыццяўляе Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

У рамках візіту адбыўся брыфінг з кіраўніцтвам ААТ «558 АРЗ», прысвечаны дзейнасці прадпрыемства, у ходзе якога кіраўніцтва ААТ «558 АРЗ» адказала на пытанні гасцей.

Далей для ваенных аташэ была праведзеная кароткая аглядная экскурсія па цэхах завода, а таксама азнаямленне з ўзорамі прадукцыі. Замежныя ваенныя дыпламаты адзначылі высокі ўзровень работы калектыву завода і падзякавалі за фарміраванне адкрытага ладу ваенна-прамысловага комплексу.