Станочны парк

Станочное абсталяванне ААТ «558 АРЗ» дазваляе вырабляць дэталі рознай складанасці і наменклатуры з алюмініевых і тытанавых сплаваў, канструкцыйных, гарачатрывалых і нержавеючых відаў сталі.

Апрацоўка вырабаў ажыццяўляецца тачэннем ў 3-х каардынатах, фрэзераваннем за адну ўстаноўку з пяці бакоў, шліфаваннем. Дакладнасць пазіцыянавання абсталявання складае Р = 5 мкм, сярэдні паказчык роскіду пазіцыянавання Ps = 3 мкм, што дазваляе вырабляць дэталі з дакладнасцю памераў па 5 – 6 квалітэтах. Апрацоўка дэталяў з цвёрдых матэрыялаў ажыццяўляецца на станках, аснашчаных функцыяй астуджэння дэталі і інструмента паветрам ці вадкасцю.

Максімальныя памеры дэталяў, якія апрацоўваюцца, складаюць – 6000×2300×800 мм.

Станочных парк дазваляе вырабляць рэжучы інструмент з розных сучасных матэрыялаў, з дакладнасцю вырабу да 0,005 мкм: цыліндрычны, канічны, камбінаваны, ступеньчаты і інш.

Тэхналагічнае абсталяванне

ААТ «558 АРЗ» выконвае капітальны рамонт: газатурбіннага рухавіка – энергавузла ГТДЭ-117, скрынкі самалётных агрэгатаў КСА-2 (3), паліўна-алейнага агрэгата ТМА 4030, паліўных помпаў, турбахаладзільнікаў, агрэгатаў гідраўлічнай сістэмы, оптыка-лакацыйных станцый (ОЛС) , радыёлакацыйных станцый (Н001, Н019), блокаў і агрэгатаў сістэмы кіравання зброяй (СКЗ), дапаможнай сілавой устаноўкі АІ-9В, утулак апорнай шрубы (УАШ) (24-1930-000, 8-1930-000), аўтамата перакосу (24-1940-000, 8-1950-000), прамежкавага рэдуктара (8А-1515-000), хваставога рэдуктара (246-1517-000), хваставога вала (24-1526-000, 8А-1516-000), скрынкі прывадаў (24-1512-000), гідраўлічных блокаў (БГ-13/01, АГС-60А), гідраўлічных дэмпфераў (СДВ-5000-000А), агрэгатаў і механізмаў сістэмы дыстанцыйнага кіравання СДУ-10 (РПД-1Б, ПМ-15БА, РМ-190, РМ-130Б, МР-60Б, МР-70, МР-80, БГЦ-20, ГЦ-30, ГЦ-40 (01,-02), ГЦ-45 (-01,-02)) і г.д.