Навіны

ААТ "558 АРЗ" заняло трэцяе месца ў турніры па міні-футболе сярод камандаў арганізацый Прафсаюза «БЕЛПРАФМАШ»

15 сакавіка ў футбольным манежы Брэсцкага абласнога ЦАРа па футболе адбыўся абласны турнір па міні-футболе сярод камандаў арганізацый Прафсаюза «БЕЛПРАФМАШ».

У спаборніцтвах прынялі ўдзел восем камандаў: ТАА «Машынабудаўнічае прадпрыемства «КОМПО», ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод», ААТ «Кузлітмаш», ІТАА «ВЕЛПАК-Кобрын», ЗАТ «Атлант»-БСЗ, ЗАТ «Амкодор-Пінск», ААТ «САЛЕА-Кобрын».

Па выніках матчаў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: золата заваявала каманда ІТАА «ВЕЛПАК-Кобрын», сярэбраным прызёрам прызнана каманда ААТ «Кузлітмаш», бронза дасталася камандзе ААТ «558 авіяцыйны рамонтны завод».

Акрамя камандных узнагарод, арганізатары адзначылі і лепшых гульцоў у кожнай з камандаў-пераможніц. Ім былі ўручаны памятныя прызы ад Прафсаюза.

Віншуем нашых спартсменаў з высокім дасягненнем і жадаем новых перамог!

Апошнія навіны

Кантакты

  • Адрас

    225415, Беларусь, Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, вул. 50 год УЛКСМ, 7

  • Прыёмная
  • Факс
  • Электронная пошта
  • Сацыяльныя сеткі

Засталіся пытанні? Напішыце нам

Нашы спецыялісты адкажуць і пракансультуюць па ўсіх пытаннях, якія вас цікавяць