Электронныя звароты

Усе звароты заяўнікаў падаюцца і разглядаюцца праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://звароты.бел

Калі ласка, уважліва азнаёмцеся з інфармацыяй аб афармленні звароту на сайце і парадку яго разгляду.

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі

Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года

«Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»

Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых

Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года

«Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»

За садзейнічаннем у рэалізацыі сваіх правоў, звязаных з апрацоўкай персанальных даных у ААТ «558 АРЗ», грамадзяне маюць права звярнуцца да спецыяліста па ўнутраным кантролі за апрацоўкай персанальных даных, накіраваўшы паведамленне на электронны адрас zpd@558arp.by.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку альбо ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымліваюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
  • змяшчаюць нецэнзурныя альбо абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • утрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь;
  • прапушчаны без паважнай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя акалічнасці, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі — не пазней за 1 месяц.

Кантакты

  • Адрас

    225415, Беларусь, Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, вул. 50 год УЛКСМ, 7

  • Прыёмная
  • Факс
  • Электронная пошта
  • Сацыяльныя сеткі

Засталіся пытанні? Напішыце нам

Нашы спецыялісты адкажуць і пракансультуюць па ўсіх пытаннях, якія вас цікавяць