Вытворчасць самалёта «Асвей»

Вытворчасць самалёта «Асвей»

Рэалізуем сумесны праект па выпуску грамадзянскага лёгкага шматмэтавага самалёта ЛМС-192 «Асвей».

«Асвей» – лёгкі шматмэтавы 19-мясцовы турбавінтавы самалёт з верхнім размяшчэннем крыла. Самалёт распрацоўваецца ў рамках Комплекснай міжведамаснай праграмы супрацоўніцтва паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь у галіне авіябудавання. У распрацоўцы задзейнічаны АТ «Уральскі завод грамадзянскай авіяцыі» (г. Екацярынбург) і ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод».

«Асвей» прызначаны для патрэб дзяржаўнай авіяцыі, з магчымасцю прымянення ў грамадзянскай авіяцыі, у тым ліку для камерцыйных авіяперавозак па мясцовых і рэгіянальных паветраных лініях. Перад канструктарамі пастаўлена задача стварыць самалёт, які спалучае высокую прадукцыйнасць і эканамічнасць пры перавозцы пасажыраў і грузаў на малыя і сярэднія адлегласці. Адметнымі асаблівасцямі самалёта павінны стаць выключная надзейнасць і бяспека ў эксплуатацыі, уключаючы экстрэмальныя кліматычныя ўмовы.

У якасці сілавога агрэгата плануецца ўстаноўка турбавінтавага рухавіка ВК-800, бартавое абсталяванне — комплекс, распрацаваны АТ «Канцэрн радыёэлектронныя тэхналогіі».

Кантакты

  • Адрас

    225415, Беларусь, Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, вул. 50 год УЛКСМ, 7

  • Прыёмная
  • Факс
  • Электронная пошта
  • Сацыяльныя сеткі

Засталіся пытанні? Напішыце нам

Нашы спецыялісты адкажуць і пракансультуюць па ўсіх пытаннях, якія вас цікавяць