Дзяржаўных узнагарод удастоены работнікі ААТ «558 АРЗ»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 чэрвеня 2021 года падпісаў указ №245 Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі 102 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з указам прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Заслужаным работнікам прамысловасці стаў дырэктар ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» Павел Пінігін.

Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджана вялікая група прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Сярод іх начальнік вытворча-дыспетчарскага аддзела ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» Вячаслаў Ясевіч.

Больш падрабязна: https://president.gov.by/be/documents/ukaz-no-245-ad-28-chervenya-2021-g-1624971929

Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.