Гасцініца «Свіцязь»

Гасцініца «Свіцязь» размешчана ў ціхім і ўтульным Паўднёвым мікрараёне г. Баранавічы. Адсюль можна зручна і хутка дабрацца да любой кропкі горада.

Нумарны фонд гасцініцы быў цалкам абноўлены: прасторныя нумары абсталяваныя ўсім неабходным для камфортнага пражывання.

У гатэлі 21 нумар розных катэгорый: двухпакаёвыя двухмесныя стандарты (блокі), паўлюксы і люксы. Кожны зможа падабраць тып размяшчэння згодна са сваімі перавагамі: аднапакаёвы або двухпакаёвы нумар, з выглядам на вуліцу ці на двор. Усе нумары незалежна ад катэгорыі аснашчаныя згодна з сучасным стандартам сэрвісу: у кожным маецца санвузел з душам, тэлевізар, тэлефон, халадзільнік і лазневыя прыналежнасці.

На першым паверсе гасцініцы працуе кафэ «Свіцязь», дзе з 8:00 да 10:00 гадзін праходзіць сняданак, з 12:00 да 14:00 гасцям прапануюць комплексны абед, а з 17:30 да 21:00 — вячэру.

На ўсёй тэрыторыі гасцініцы і ў нумарах маецца бясплатны бесправадны доступ да сеткі інтэрнэт.

Таксама да паслуг гасцей бясплатная паркоўка.

Мы заўсёды рады вітаць Вас і зробім усё магчымае, каб Ваша знаходжанне ў г. Баранавічы пакінула самае прыемнае ўражанне!

Правілы пражывання ў гасцініцы «Свіцязь»

Кантакты:

вул. 50 гадоў УЛКСМ, 5, Баранавічы

+375 163 67-52-14

+375 16 360-70-20 (адміністратар)

Прэйскурант на пражыванне ў гатэлі «Свіцязь»
Нумар Катэгорыя Кошт за суткі, з НДС, BYN
106, 108, 204, 208 Аднамесны двухпакаёвы нумар
(палепшаны)
115,00
(без сняданку)
122,00
(са сняданкам)
102, 104, 201, 202, 206, 210,
212, 213
Двухпакаёвы аднамесны 75,00
(без сняданку)
82,00
(са сняданкам)
101, 103, 105, 107, 203, 205,
207, 209, 211
Аднамесны аднапакаёвы
палепшаны (блок)
48,00
(без сняданку)
55,00
(са сняданкам)