Сістэма менеджменту якасці ААТ «558 АРЗ» сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001, ISO 9001, EN 9100, ДАСТ Р ІСО 9001, ДАСТ Р ЕН 9100, ДАСТ РВ 0015-002, авіяцыйных правілаў АП-145 і распаўсюджваецца на выкананне работ па капітальным рамонце, тэхнічным абслугоўванні, выкананні мадыфікацый, мадэрнізацый АТ і яе абсталявання ў адпаведнасці з адобранай канструктарскай і тэхналагічнай дакументацыяй Распрацоўніка (Вытворцы), вытворчасці авіяцыйных кампанентаў, праектаванні, распрацоўцы і пастаноўцы на вытворчасць беспілотных авіяцыйных комплексаў.
У 2017 годзе ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» паспяхова прайшло сертыфікацыю на права выканання капітальнага рамонту верталётаў грамадзянскага прызначэння тыпу Мі-8/17. Прадпрыемства ўключыны у Рэестр адобраных авіярамонтных прадпрыемстваў, якія адпавядаюць патрабаванням распрацоўніка і вытворца верталётнай тэхнікі. ААТ «558 АРЗ» стаў другой рамонтнай арганізацыяй на тэрыторыі краін-членаў АДКБ, якая атрымала права выканання капітальнага рамонту верталётаў маркі Мі.
У 2019 годзе ААТ «558 АРЗ» было адобрана ў якасці пастаўшчыка і вытворцы па вырабе нармалізаванага крапяжу/стандартных вырабаў, гуматэхнічных вырабаў, дэталяў і зборачных адзінак для самалётаў Суперджэт SSJ-100 (Sukhoi Superjet 100) па канструктарскай дакументацыі АТ «ГСС».