«Асвей» - лёгкі шматмэтавы 19-мясцовы турбавінтавы самалёт з верхнім размяшчэннем крыла. Самалёт распрацоўваецца ў рамках Комплекснай міжведамаснай праграмы супрацоўніцтва паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь у галіне авіябудавання. У распрацоўцы задзейнічаны АТ «Уральскі завод грамадзянскай авіяцыі» (г. Екацерынбург) і ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод».
«Асвей» прызначаны для патрэб дзяржаўнай авіяцыі, з магчымасцю прымянення ў грамадзянскай авіяцыі, у тым ліку для камерцыйных авіяперавозак па мясцовых і рэгіянальных паветраных лініях. Перад канструктарамі пастаўлена задача стварыць самалёт, які спалучае высокую прадукцыйнасць і эканамічнасць пры перавозцы пасажыраў і грузаў на малыя і сярэднія адлегласці. Адметнымі асаблівасцямі самалёта павінны стаць выключная надзейнасць і бяспека ў эксплуатацыі, уключаючы экстрэмальныя кліматычныя ўмовы.
У якасці сілавога агрэгата плануецца ўстаноўка турбавінтавага рухавіка ВК-800, бартавое абсталяванне - комплекс, распрацаваны АТ «Канцэрн радыёэлектронныя тэхналогіі».