25 мая 2023 года кіраўніцтвам ААТ "558 АРЗ" быў выдадзены загад аб правядзенні штогадовай летняй спартакіяды "Здароўе" паміж цэхамі і аддзеламі прадпрыемства на турысцкай базе "Авіятар".
Навіны
18 мая 2023 года каманда ААТ "558 АРЗ" па гіравым спорце заняла I месца ў першынстве г.Баранавічы сярод вытворчых калектываў.
На беразе вадасховішча Мышанка 19 мая прайшлі спаборніцтвы санітарных дружын і санітарных звёнаў арганізацый г.Баранавічы. Удзельнікі прадэманстравалі ўсе свае веды і ўменні па выратаванні пацярпелых з ачагоў інфекцыйнага захворвання, хімічнага і камбінаванага паражэння. Пры гэтым умовы, у якіх яны дзейнічалі, максімальна былі набліжаныя да рэальных.
ААТ "558 АРЗ" прымае ўдзел у ХІ Міжнароднай выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі «Milex 2023», якая праходзіць з 17 па 20 мая ў г.Мінску, Рэспубліка Беларусь.
На экспазіцыі ААТ «558 АРЗ» прадстаўлены беспілотныя лятальныя апараты і комплексы, сістэма радыётэхнічнай абароны авіяцыйнай тэхнікі, узоры авіяцыйных кампанентаў.