Авіяцыйна-тэхнічны цэнтр утрымання і выкарыстання беспілотных авіяцыйных комплексаў (АТЦ БАК) ААТ «558 АРЗ» ажыццяўляе эксплуатацыю беспілотных авіяцыйных комплексаў, іх сертыфікацыю, аказанне камерцыйных паслуг Заказчыкам на тэрыторыі РБ і за яе межамі ў мэтах павышэння ўзроўню бяспекі палётаў эксперыментальных паветраных судоў (ЭПС).
Асноўныя задачы цэнтра:
- пашырэнне наменклатуры аказваемых паслуг прадпрыемства шляхам прымянення беспілотнай авіяцыйнай тэхнікі;
- якаснае правядзенне сертыфікацыйных работ ЭПС у адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі;
- павышэнне якасці аказваемых паслуг і бяспекі палётаў ЭПС
- навучанне авіяцыйнага персаналу практычным навыкам эксплуатацыі БАК;
- падтрыманне на належным узроўні навыкаў авіяцыйнага персаналу АТЦ БАК ў працэсе эксплуатацыі ЭПС.
Аказанне камерцыйных паслуг па прадастаўленні інфармацыі, якую атрымліваюць з дапамогай БАК, у інтарэсах заказчыка:
- выяўленне і маніторынг надзвычайных сітуацый;
- удзел у пошукава-выратавальных аперацыях;
- кантроль стану нафтагазаправодаў, ліній электраперадач, цеплатрас;
- маніторынг лясных масіваў і сельскагаспадарчых угоддзяў;
- назіранне за аўтамабільнай дарогай і чыгункай;
- вытворча-экалагічны маніторынг;
- лічбавая картаграфія;
- удзел у ахове раёнаў і аб'ектаў.