Для суправаджэння авіятэхнікі на працягу ўсяго жыццёвага цыклу мы прапануем стварэнне на тэрыторыі Заказчыка Цэнтра лагістычнай падтрымкі і сэрвіснага абслугоўвання авіяцыйнай тэхнікі (АТ).
Асноўныя задачы:
- аператыўнае аднаўленне агрэгатаў, блокаў, вырабаў АТ, якія перасталі працаваць;
- выкананне тэхнічнай дыягностыкі элементаў канструкцый АТ, яе бартавога абсталявання і выпрацоўка рэкамендацый па выкананні дапрацовак з мэтай павышэння надзейнасці і рэсурсу;
- індывідуальны аналіз умоў эксплуатацыі кожнай адзінкі АТ і распрацоўка мерапрыемстваў па іх удасканаленні і скарачэння расходаў на эксплуатацыю;
- правядзенне практычных кансультацый персаналу заказчыка па пытаннях эксплуатацыі АТ і пошуку няспраўнасцяў;
- аднаўленне авіяцыйнай тэхнікі, якая атрымала эксплуатацыйныя пашкоджанні;
- як перспектыва – выкананне працаёмкіх формаў тэхнічнага абслугоўвання і рэгламентных работ на розных тыпах АТ.
Цэнтр лагістычнай падтрымкі і сэрвіснага абслугоўвання абсталёўваецца кантрольна-вымяральнай і кантрольна-праверачнай апаратурай (КВА, КПА), неабходнай для пошуку і ліквідацыі няспраўнасцяў у вырабах бартавога абсталявання АТ.