ААТ «558 АРЗ» прыняло ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 85-годдзю з дня ўтварэння Брэсцкай вобласці.

4 снежня ў г. Брэсце прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 85-годдзю з дня ўтварэння Брэсцкай вобласці. У рамках маштабнага святкавання была арганізавана выстава народных дасягненняў Брэстчыны. У складзе дэлегацыі г. Баранавічы разам з іншымі гарадскімі прадпрыемствамі і арганізацыямі сваю экспазіцыю прэзентавала ААТ «558 АРЗ».

Авіязавод прадставіў 4 беспілотных лятальных апарата і паменшаны макет лёгкага шматмэтавага 19-мясцовага турбавінтавага самалёта ЛМС-192 «Асвей». Экспазіцыя завода выклікала вялікую цікавасць у наведвальнікаў мерапрыемства, жыхароў і гасцей г. Брэста. Кіраўніцтву Брэсцкай вобласці і высокім гасцям экспазіцыю ААТ «558 АРЗ» прадставіў старшыня Баранавіцкага гаріспалкама М.А.Антанюк і дырэктар ААТ «558 АРЗ» I.В.Кузьменка.