У пачатку трэцяга дня працы міжнароднага ваенна-тэхнічнага форуму «Армія-2023» адбылася сустрэча Старшыні Дзяржкамваенпрама Дзмітрыя Пантуса з віцэ-прэм'ерам, Міністрам абароны Рэспубліка Саюз М'янма адміралам Цін Аунг Сан.
У ходзе перамоў намечаны перспектыўныя праекты супрацоўніцтва, а таксама дасягнута дамоўленасць аб правядзенні кансультацый у мэтах выхаду на іх практычную рэалізацыю.
Шэраг важных перамоў прадоўжыла сустрэча кіраўніка зброевага ведамства з генеральным дырэктарам АТ «Нацыянальная авіяцыйна-cэрвісная кампанія» Аляксеем Алёшыным.
У ходзе перамоў выпрацаваны алгарытм далейшага ўзаемадзеяння беларускіх авіярамонтных арганізацый з АТ «НАСК», у тым ліку ў інтарэсах трэціх краін.
Па матэрыялах афіцыйнага сайта Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.