Дэлегацыя Дзяржкамваенпрама прыме ўдзел у выставе «VIETNAM DEFENCE EXPO 2024»

Дэлегацыя беларускага зброевага ведамства на чале са Старшынёй Дзяржкамваенпрама Дзмітрыем Пантусам прыме ўдзел у працы Міжнароднай выставы ўзбраенняў і тэхналогій «VIETNAM DEFENCE EXPO 2024», якая пройдзе з 19 па 22 снежня ў г.Ханой (В'етнам).

У ходзе дзелавой праграмы выставы дэлегацыя Дзяржкамваенпрама правядзе сустрэчы і перамовы з прадстаўнікамі ваеннага камандавання В'етнама і іншых краін Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама прамысловых прадпрыемстваў, зацікаўленых у супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь у абароннай сферы.



Па матэрылах афіцыйнага сайта Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.