Дэпутаты на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання прынялі законапраект "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб распрацоўцы і арганізацыі серыйнай вытворчасці лёгкага шматмэтавага самалёта "Асвей"
Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў 24 ліпеня. Ім прадугледжваецца ратыфікацыя пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб распрацоўцы і арганізацыі серыйнай вытворчасці лёгкага шматмэтавага самалёта "Асвей", падпісанага 15 красавіка 2024 года ў Маскве. Мэтай пагаднення з'яўляецца вызначэнне ўмоў і парадку рэалізацыі сумеснага праекта па распрацоўцы і арганізацыі серыйнай вытворчасці лёгкага шматмэтавага самалёта" Асвей", камплектуючых вырабаў да яго ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі і тэхналагічнага суверэнітэту Беларусі і Расіі.
Упаўнаважанымі органамі (дзяржаўнымі заказчыкамі) бакоў, адказнымі за рэалізацыю доследна-канструктарскай работы па распрацоўцы самалёта "Асвей", вызначаны Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь і Міністэрства прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі, галаўным выканаўцам з расійскага боку - АТ "Уральскі завод грамадзянскай авіяцыі", сувыканаўцам ад беларускага боку - ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод".
Узаемадзеянне бакоў па пытаннях сертыфікацыі і лётнай прыдатнасці будзе ажыццяўляцца праз упаўнаважаныя органы бакоў: ад беларускага боку - Дэпартаментам па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый, ад расійскага боку - Федэральным агенцтвам паветранага транспарту Міністэрства транспарту. Ратыфікацыя пагаднення будзе садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскага ваенна-прамысловага супрацоўніцтва і пакладзе пачатак рэалізацыі ў ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод" (г.Баранавічы) інвестыцыйнага праекта па стварэнні вытворчасці самалётаў, дэталяў і зборачных адзінак, тэхналагічнага абсталявання ў рамках прамысловай кааперацыі з авіябудаўнічымі прадпрыемствамі Расійскай Федэрацыі па праграмах распрацоўкі і вытворчасці самалётнай тэхнікі.
Па матэрылах афіцыйнага сайта Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.


