Дзяржкамваенпрам прымае ўдзел у 15-й Кітайскай міжнароднай авіяцыйна-касмічнай выставе Airshow China 2024

Дэлегацыя Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Старшыні Дзмітрыя Пантуса прымае ўдзел у 15-й Кітайскай міжнароднай авіяцыйна-касмічнай выставе Airshow China 2024.

Даведачна. Airshow China праводзіцца з 1996 года па цотных гадах на тэрыторыі аэрапорта г.Чжухай, спецыяльнай эканамічнай зоны на поўдні КНР (правінцыя Гуандун). Увазе наведвальнікаў прадстаўлены грамадзянскія і ваенныя самалёты, аэрадромная тэхніка, касмічныя тэхналогіі, наземнае абсталяванне, ракетныя і авіяцыйныя рухавікі, ракеты і авіяцыйнае ўзбраенне, сістэмы навігацыі і кантролю палётаў, аэрапортавых абсталяванне, сістэмы трэнінгу, а таксама сістэмы супрацьпаветранай абароны.

У рамках удзелу беларускай дэлегацыі ў рабоце выставы старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус правёў шэраг сустрэч і перамоў.

У ходзе сустрэчы з генерал-маёрам Чжанем Шысянем, намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення развіцця ўзбраення і ваеннай тэхнікі Цэнтральнага ваеннага савета КНР, старшынёй Кітайскай часткі Беларуска-Кітайскага каардынацыйнага камітэта па супрацоўніцтве ў галіне ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі Дзмітрый Пантус абмеркаваў бягучы стан ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і КНР па ўсім спектры напрамкаў. Бакі адзначылі высокі ўзровень кааперацыі беларускіх і кітайскіх прадпрыемстваў і падкрэслілі важнасць далейшага развіцця супрацоўніцтва, перш за ўсё, у галіне распрацоўкі і стварэння сучасных высокатэхналагічных узораў узбраення і ваеннай тэхнікі.

Падчас перамоў з прэзідэнтам Кітайскай аэракасмічнай міжнароднай гандлёвай кампаніі «Вялікі паход» (ALIT) Чжао Чуньчаа бакі абмяняліся думкамі і прапановамі па развіцці ўзаемадзеяння ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, абмеркавалі праекты і намецілі далейшыя крокі кааперацыі.

Першы працоўны дзень Старшыні Дзяржкамваенпрама Дзмітрыя Пантуса на палях выставы Airshow China 2024 завяршыўся сустрэчай з генеральным дырэктарам Кітайскай карпарацыі электронных тэхналогій Лі Лігонам. Падчас перамоў бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і магчымую кааперацыю паміж кітайскай карпарацыяй і беларускімі абароннымі прадпрыемствамі.



Па матэрылах афіцыйнага сайта Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.