Каманда ААТ «558 АРЗ» прыняла ўдзел у IV абласной спартакіядзе прафсаюза «БЕЛПРАФМАШ»

З 5 па 6 жніўня на базе аздараўленчага лагера «Арляня» Жабінкаўскага раёна адбылася IV абласная спартакіяда Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 12 каманд прамысловых прадпрыемстваў вобласці, гэта каля 170 членаў прафсаюза «БЕЛПРАФМАШ».

Праграма спартакіяды ўключала ў сябе 6 відаў спорту: валейбол, лёгкаатлетычны крос, настольны тэніс, дартс, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, гіравы спорт.

У выніку, агульнакамандныя месцы размеркаваліся ў наступным парадку: 1 месца — ААТ «Кузлітмаш» 2 месца — ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» 3 месца — ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод»

Віншуем каманду ААТ "558 АРЗ" з высокімі вынікамі, жадаем поспехаў, невычэрпных сіл і новых перамог!