Міністр абароны Рэспублікі Беларусь наведаў ААТ " 558 АРЗ"

20 студзеня 2021 года прадстаўнікі Міністэрства абароны і Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камитэту Рэспублікі Беларусь на чале з Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным наведалі ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод".

Дэлегацыя азнаёмілася з вытворчай базай прадпрыемства, магчымасцямі завода ў галіне мадэрнізацыі авіяцыйнай тэхнікі, распрацоўцы і вытворчасці беспілотных авіяцыйных комплексаў.