Прадстаўнік Дзяржкамваенпрама выступіў на пасяджэнні экспертнай групы Выканаўчага камітэта СНД

На гэтым тыдні ў Маскве адбылося чарговае пасяджэнне экспертнай групы Выканаўчага камітэта СНД па распрацоўцы праекта плана мерапрыемстваў па рэалізацыі другога этапу стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2030 года.

У склад экспертнай групы ўвайшлі прадстаўнікі Выканаўчага камітэта СНД і 8 краін-удзельніц Садружнасці, у іх ліку і Рэспубліка Беларусь. Ад беларускага боку ў пасяджэнні прыняў удзел прадстаўнік Дзяржкамваенпрама, старшыня Міждзяржаўнага савета "Радыёнавігацыя" Уладзімір Цалка. Ён выступіў з дакладам па тэматыцы мерапрыемстваў, якія датычацца даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах, а таксама накіраваных на развіццё супрацоўніцтва краін-удзельніц СНД у галіне радыёнавігацыі.

Уладзімір Цалко падчас свайго выступлення перад прысутнымі пазначыў пазіцыю беларускага боку па пытанні яе ўдзелу ў рэалізацыі "Асноўных напрамкаў (плана) развіцця радыёнавігацыі ў дзяржавах-удзельніцах СНД да 2030 года". У дакладзе адзначана дзейсны ўдзел ААТ "Пеленг", ААТ "АГАТ – сістэмы кіравання" – кіруючая кампанія холдынгу "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання" ў рэалізацыі сумесных праектаў з расійскім бокам у рамках выканання мерапрыемстваў міждзяржаўнай радыёнавігацыйнай праграмы СНД на 2023–2026 гады. Акрамя гэтага, Уладзімір Цалко праінфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб ходзе падрыхтоўкі праекта чарговай міждзяржаўнай радыёнавігацыйнай праграмы СНД да 2029 года.

Па выніках абмеркавання даклада прынята рашэнне рэкамендаваць камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД уключыць у праект Плана рэалізацыю "Асноўных напрамкаў (плана) развіцця радыёнавігацыі ў дзяржавах-удзельніцах СНД да 2030 года".



Па матэрылах афіцыйнага сайта Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.