Прадстаўнікі ААТ «558 АРЗ» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё»

11 кастрычніка, падчас паездкі ў Шклоўскі раён, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка даў старт акцыі «Дай лесу новае жыццё». Мэта акцыі - аднаўленне ветравальна-бураломных участкаў.

У рамках рэспубліканскай акцыі больш за 2000 тысяч саджанцаў хвоі звычайнай высадзілі работнікі ААТ «558 АРЗ». Для высадкі дрэў быў выдзелены ўчастак, найбольш пацярпелы падчас летніх ураганаў, паблізу вёскі Мілавіды Баранавіцкага раёна.

На жаль, не ўсе жадаючыя змаглі прыняць удзел у акцыі, але той факт, што нашы завадчане шчыра гатовыя прыйсці на дапамогу і дружнай камандай выканаць пастаўленыя задачы выклікае радасць і гонар!