11 лiстапада 2022 года пры ўдзеле Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Пантуса Д.А. адбыўся сход калектыву прадпрыемства, на якім быў прадстаўлены новы дырэктар ААТ "558 АРЗ" Кузьменка Ігар Уладзіміравіч.
І.У. Кузьменка нарадзiўся ў г. Каган, Бухарская вобласть, Узбекская ССР. Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію ім. Ю. А. Гагарына. Да 2007 года служыў ва Ўзброеных сілах, з 2008 па 2011 год працаваў начальнікам бюро ВТК РУВП "558 АРЗ". З 2016 па 2019 год у ЗАТ "Белтехэкспарт". З 2019 года па цяперашні час займаў пасаду галоўнага інжынера ААТ "Оршанскі авіярамонтны завод".
У сваёй прывітальнай прамове дырэктар адзначыў, што ААТ "558 АРЗ" працягне паступальнае развіццё па раней вызначаным курсе, падзякаваў за цёплы прыём і пажадаў усім плённай працы на карысць Рэспублікі Беларусь.