Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь - энергаэфектыўная краіна»

З 30 кастрычніка па 11 лістапада 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь у мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 № 239-З «Аб энергазберажэнні» праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна», прымеркаваная да міжнароднага Дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада.

Мэта правядзення акцыі - павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, што з'яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.

Карысныя парады аб спосабах энергазберажэння ў побыце можна знайсці на інтэрнэт-сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь у раздзеле «Папулярна аб энергазберажэнні/карысныя парады» і афіцыйным YouTube-канале ведамства.



Па матэрылах афіцыйнага сайта Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.