З 4 па 6 жніўня на жывапісным беразе возера Гаць прайшоў дзявяты маладзёжны лагер-форум «Прыбужжа-2023».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 17 каманд-пераможцаў рэгіянальных этапаў. Усяго сабралася каля 500 чалавек з усіх куткоў Брэстчыны - у асноўным працоўная моладзь.
Каманды правялі тры дні і дзве ночы ў палатачным гарадке на беразе вадаёма, паказалі свае спартыўныя і творчыя магчымасці, прынялі ўдзел у адукацыйных і забаўляльных конкурсах.
Па выніках спаборніцтваў каманда моладзі г. Баранавічы заняла першае месца ў абласным лагеры-форуме «Прыбужжа-2023». Віншуем з заслужанай перамогай, жадаем поспехаў, невычэрпных сіл і новых перамог!