Валейбольная каманда ААТ "558 АРЗ " - лепшая ў гарадскім першынстве!

З 4 па 11 красавіка сярод прадпрыемстваў г.Баранавічы прайшоў чэмпіянат па валейболе. Спаборніцтвы сярод мужчынскіх каманд былі арганізаваны фізкультурна-спартыўным клубам "Вікторыя" ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод прадпрыемстваў г.Баранавічы.

Віншуем нашых спартсменаў з перамогай! Жадаем поспехаў, невычэрпных сіл, залатых медалёў і новых перамог!