9 мая 2023 года ўвесь беларускі народ урачыста адзначае ўсенароднае свята – гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.
Мы з гонарам адзначаем той значны ўклад, які ўнеслі работнікі нашага завода ў агульную справу перамогі. Слаўная баявая гісторыя нашага завода выклікае законнае пачуццё гонару і падахвочвае захоўваць і прымнажаць гераічныя традыцыі.
Віншуем ветэранаў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў завода і Узброеных Сіл, усіх членаў працоўнага калектыву завода са святам – Днём Перамогі. Жадаем Вам добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і дабрабыту, утульнасці і цяпла, увагі і клопату родных і блізкіх людзей!