6 лістапада 2024 года завяршыўся рабочы візіт губернатара Тульскай вобласці Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Міляева ў Рэспубліку Беларусь.
У заключны дзень візіту Дзмітрый Міляеў разам са Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Дзмітрыем Пантусам наведаў Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень».
Гасцям у дэманстрацыйнай зале інавацыйнага цэнтра была прадстаўлена гісторыя, прэферэнцыйная палітыка і ўмовы працы рэзідэнтаў індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Дэлегацыя таксама наведала некаторыя прадпрыемствы-рэзідэнты індустрыяльнага парка, асобныя – у закрытым фармаце, дзе гасцям прадэманстравалі шырокі спектр прадукцыі прамысловага прызначэння.
Праграма візіту губернатара Тульскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь была насычанай і ўключала афіцыйныя сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, з намеснікам Прэм'ер-міністра Віктарам Каранкевічам, наведванне прадпрыемстваў і азнаямленне з магчымасцямі беларускіх вытворцаў.
Па выніках візіту бакі пацвердзілі сваю зацікаўленасць у нарошчванні двухбаковага ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках супрацоўніцтва Тульскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, сярод якіх найбольш перспектыўнымі з'яўляюцца прамысловая і будаўнічая сферы, сельская гаспадарка, а таксама развіццё турыстычных і культурных сувязей.
Так, беларускі бок выказаў гатоўнасць ажыццявіць неабходныя пастаўкі электробусаў, тралейбусаў з аўтаномным ходам і трамваяў, забяспечыць аграпрамысловы комплекс рэгіёна трактарнай і сельскагаспадарчай тэхнікай, разгледзець перспектывы прыцягнення на сістэмнай аснове беларускіх будаўнічых арганізацый да рэалізацыі праектаў у Тульскай вобласці, актывізаваць узаемадзеянне ў сферы сельскай гаспадаркі, выкарыстоўваючы моцныя бакі кожнага з бакоў у гэтай сферы.
Візіт пацвердзіў наяўнасць ужо створанай моцнай асновы ўзаемаадносін, а таксама даў новы імпульс да павелічэння тавараабароту і пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Тульскай вобласці і Рэспублікі Беларусь.
Падводзячы вынікі візіту Тульскай дэлегацыі ў Рэспубліку Беларусь, Дзмітрый Міляеў адзначыў, што ўсе яго мэты былі адпрацаваныя.
Па матэрылах афіцыйнага сайта Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.