Віншуем нашу каманду з I месцам у спаборніцтвах сярод санітарных дружын і санітарных звёнаў арганізацый г. Баранавічы!

На беразе вадасховішча Мышанка 19 мая прайшлі спаборніцтвы санітарных дружын і санітарных звёнаў арганізацый г.Баранавічы. Удзельнікі прадэманстравалі ўсе свае веды і ўменні па выратаванні пацярпелых з ачагоў інфекцыйнага захворвання, хімічнага і камбінаванага паражэння. Пры гэтым умовы, у якіх яны дзейнічалі, максімальна былі набліжаныя да рэальных.

Каманды адпрацоўвалі навыкі транспарціроўкі параненых, карыстання процігазамі, спаборнічалі аказваць людзям першую медыцынскую дапамогу пры розных пашкоджаннях, накладваць павязкі з бінта, фіксаваць канечнасці пры пашкоджанні, шыны пры адкрытых і закрытых пераломах канечнасцяў, і г. д.

Сярод санітарных дружын прызнаныя наймацнейшымі члены санітарнай дружыны ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод". Віншуем нашу каманду! Жадаем поспехаў, невычэрпных сіл і новых перамог!